План работы
вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў-прадметнікаў
І пасяджэнне:
Тэма:Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу і змест метадычнай работы ў 2023/2024 навучальным годзе.
Мэта: забеспячэнне своечасовага і якаснага засваення настаўнікамі нарматыўных дакументаў, якія рэгламентуюць адукацыйны працэс у 2023/2024 навучальным годзе.
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада
Дата правядзення: 29.08.2023
Пытанні для абмеркавання:
- Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе:
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншыя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах: асноўныя палажэнні, асаблівасці выканання іх патрабаванняў у новым навучальным годзе.
Баярчук В.В., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
- Вынікі цэнтралізаваных экзаменаў па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Матэматыка”, “Грамадазнаўства”, “Біялогія” па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Баярчук В.В., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
- Вынікі выпускных экзаменаў па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Матэматыка”, “Руская мова”, “Гісторыя Беларусі” па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Баярчук В.В., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
- Стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу.
Баярчук В.В., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
- Аналіз вынікаў работы вучэбна-метадычнага фарміравання ў 2022/2023 навучальным годзе. Планаванне работы на 2023/2024 навучальны год.
Станкевіч Н.І., кіраўнік метадычнага фарміравання
- Арганізацыя работы над тэмамі па самаадукацыі ў 2023/2024
навучальным годзе.
Баярчук В.В., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Літаратура:
- Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб арганізацыі ў 2023/2024 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”
- http://edu.by – Министерство образования Республики Беларусь.
- adu.by – Национальный институт образования.
- academy.edu.by – Академия последипломного образования.
- ripo.unibel.by – Республиканский институт профессионального образования.
ІІ пасяджэнне
Тэма: Сучасны ўрок: яго складальнікі, крытэрыі паспяховасці.
Мэта: авалоданне педагогамі сучаснымі формамі і метадамі навучання
Задачы: забяспечыць метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў-прадметнікаў; паглыбіць веды аб актуальных метадах і прыёмах арганізацыі адукацыйнага працэсу, спосабах іх прымянення для вырашэння выхаваўчых задач у адукацыйным працэсе.
Форма правядзення: метадычная майстэрня
Дата правядзення: 23.11.2023
План правядзення:
- I. Навукова-метадычны блок
1.1. Выхаваўчы патэнцыял урока
Белаблоцкая С.У, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
1.2. Адзінства адукацыйнай, выхаваўчай і развіццёвай функцый у навучанні
Клябека Т.А., настаўнік інфарматыкі
- Вучэбна-метадычны блок
2.1 Актыўныя метады і формы навучання як рэсурс рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў “Хімія” і “Біялогія”
Віленцэвіч В.С., настаўнік хіміі і біялогіі;
2.2 Праектаванне вучэбных заняткаў з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў навучання, розных форм арганізацыі вучэбнага ўзаемадзеяння, накіраваных на выхаванне і развіццё асобы вучня
Латарэвіч Л.Э., настаўнік фізічнай культуры і здароўя
III. Практычны блок
Наведванне навучальнага занятка па англійскай мове з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў навучання, розных формаў арганізацыі навучальнага ўзаемадзеяння, накіраваных на дасягненне асобасных, метапрадметныя і прадметных вынікаў. Самааналіз, аналіз.
Гацэнбілер М.В., настаўнік англійскай мовы
- IV. Рэфелексія. Выпрацоўка рэкамендацый па тэме пасяджэння
Станкевіч Н.І., кіраўнік метадычнага фарміравання
Баярчук В.В., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Літаратура:
1.Запрудский, Н. И. Современные школьные технологии / Н.И.Запрудский — Минск:Сэр-Вит, 2010;
- Кашлев, С. С. Технология интерактивного обучения /С. С. Кашлев. – Минск : Белорусский верасень, 2005. – 196 с.
- Ксензова, Г.Ю. «Перспективные школьные технологии»/Г.Ю. Ксензова - Мн. Минская школа, 2010;
4.Левитас, Г.Г. “Образовательная технология при обучении”/Г.Г. Левитас, Мн.2016;
Сайт Государственного учреждения образования «Академия последипломного образования» www.academy.edu.by
ІІІ пасяджэнне
Тэма: Фарміраванне духоўна-маральнай і эмацыянальна-каштоўнаснай сфер асобы вучняў з дапамогай рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў
Мэта: удасканальваць прафесійныя навыкі па фарміраванні ў вучняў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да гістарычнага мінулага, стваральнай працы як галоўнай умове развіцця беларускай дзяржавы; выхаванню чалавека, які разумее сацыяльна значную ролю свету і адказнага за яго захаванне ў працэсе асваення навучэнцамі зместу вучэбных прадметаў.
Задачы: садзейнічаць павышэнню ўзроўню прадметна-метадычнай кампетэнтнасці педагогаў па фарміраванні асобасных, прадметных і метапрадметныя кампетэнцый, развіццю і выхаванню навучэнцаў; спрыяць самаадукацыйнай дзейнасці настаўнікаў-прадметнікаў.
Форма правядзення: семінар-практыкум
Дата правядзення: 22.02.2024
План правядзення:
І. Навукова-метадычны блок.
1.1 Выхаванне любові да сваёй малой радзімы, сваёй краіны на ўроках літаратуры
Чэрняк Г.У., настаўнік рускай мовы і літаратуры
1.2 Выхаванне і развіццё асобы вучня праз самастойную і творчую работу на уроках матэматыкі
Грыневіч І.М., настаўнік матэматыкі
1.3 Прафарыентацыя вучняў на вучэбных занятках працоўнага навучання
Жылінская Т.Ф., настаўнік працоўнага навучання
ІІ. Вучэбна-метадычны блок
2.1. Фарміраванне духоўна-маральнай і эмацыйна-каштоўнаснай сферы асобы навучэнцаў з дапамогай рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу навучальнага занятка па замежнай мове
Гацэнбілер М.В., настаўнік англійскай мовы
2.2 Прыёмы і метады фарміравання эмацыянальна-каштоўнасных адносін да гісторыі і культуры, каштоўнасных арыентацый і прыярытэтаў у працэсе гісторыка-грамадазнаўчай адукацыі
Курлянкова Г.Б., настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
- III. Практычны блок
3.1. Наведванне навучальнага занятку па матэматыцы з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў навучання, розных формаў арганізацыі навучальнага ўзаемадзеяння, накіраваных на выхаванне і развіццё асобы навучэнца. Самааналіз, аналіз.
Лісоўская І.В., настаўнік матэматыкі і фізікі
ІV. Рэфлексія. Выпрацоўка метадычных рэкамендацый.
Станкевіч Н.І., кіраўнік метадычнага фарміравання
Баярчук В.В., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Літаратура:
- http://edu.by – Министерство образования Республики Беларусь.
- adu.by – Национальный институт образования.
- academy.edu.by – Академия последипломного образования.
- ripo.unibel.by – Республиканский институт профессионального образования.
ІV пасяджэнне
Тэма: Фарміраванне функцыянальнай граматнасці асобы навучэнцаў праз выкладанне вучэбных прадметаў
Мэта: вывучэнне дыдактычных магчымасцей і ролі вучэбных прадметаў у фарміраванні функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў.
Задачы: стварыць умовы для аптымізацыі навучальнага працэсу з мэтай забеспячэння асобаснага росту навучэнцаў, поўнага раскрыцця іх інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу, развіцця пазнавальных працэсаў; ўключыць настаўнікаў у дзейнасць па засваенні эфектыўных спосабаў арганізацыі актывізацыі, кіравання і кантролю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках і пры выкананні дамашняй работы.
Форма правядзення: метадычны дыялог
Дата правядзення: 25.04.2024
І. Навукова-метадычны блок
1.1.Выкарыстанне матэматычных задач як сродак фарміравання функцыянальнай пісьменнасці
Зелень Т.І., настаўнік матэматыкі
1.2. Выхаванне асобы навучэнца праз удасканаленне чытацкай пісьменнасці і фарміравання натуральна-навуковай пісьменнасці на ўроках «Геаграфіі»
Жадзінец Т. І., настаўнік геаграфіі
1.3 Выхаванне і развіццё асобы вучня праз самастойную і творчую работу, фарміраванне інфармацыйнай кампетэнтнасці
Станкевіч Н.І., настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ІІ. Вучэбна-метадычны блок
2.1 Выкарыстанне эфектыўных педагагічных тэхналогій, сучасных сродкаў навучання ў рабоце з высокаматываванымі навучэнцамі
Лісоўская І.В., настаўнік матэматыкі і фізікі
ІІІ. Рэфлексія. Выпрацоўка метадычных рэкамендацый.
3.1 Падвядзенне вынікаў метадычнай работы за 2023/2024 навучальны год і вызначэнне задач на 2024/2025 навучальны год.
Станкевіч Н.І., кіраўнік метадычнага фарміравання
3.2 Прэзентацыя самаадукацыйнай дзейнасці педагогаў.
Клябека Т.А., Латарэвіч Л.Э., Гацэнбілер М.В., Грыневіч І.М, Зелень Т.І., Жадзінец Т.І., Чэрняк Г.У., Жылінская Т.Ф., Белаблоцкая С.У., Лісоўская І.В., Станкевіч Н.І., Віленцэвіч В.С.
Мы в соцсетях & RSS